Парашэнка спыніў на тыдзень баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны

Баявыя дзеянні спыняюцца для таго, каб тэрарысты маглі скласці зброю, а тыя, хто гэтага не зробіць, будуць знішчаныя.



parasenka_2006.jpg

Фота — day.kiev.ua

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў увечары 20 чэрвеня, перадае УНІАН.

Парашэнка ўдакладніў, што сілы антытэрарыстычнай аперацыі будуць весці баявыя дзеянні толькі ў адказ — гэта значыць калі баевікі будуць нападаць.

Ён таксама заявіў, што найбліжэйшым часам на ўсходзе Украіны пачнецца аднаўленне дамоў, пашкоджаных падчас баёў з тэрарыстамі. Усе працы па аднаўленні будуць весціся за кошт дзяржавы.

Нагадаем, што Парашэнка прапанаваў мірны план па спыненні канфлікту на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. У прыватнасці, план прадугледжвае аднабаковае спыненне агню з боку ўкраінскіх вайскоўцаў. Пасля гэтага баевікі павінныя скласці зброю, вызваліць закладнікаў і захопленыя будынкі. Тыя, хто не здзяйсняў цяжкіх злачынстваў, трапляюць пад амністыю. Расійскім наёмнікам будзе дадзены калідор для вяртання на радзіму.

euroradio.fm