Памятаеце ўкраінскую дзяўчынку, у якой маці напісала імя на спіне? Яны ў бяспецы
Адзін з вобразаў, што ўрэзаліся многім у памяць падчас вайны ва Украіне, — маленькая дзяўчынка, у якой на спіне асадкай напісана яе імя, дата нараджэння і тэлефоны бацькоў. Гэта Вера Макавій, ёй два гады. Маці дзяўчынкі вельмі баялася страціць яе ці загінуць сама ў першыя дні вайны.
Горшага ім удалося пазбегнуць. Бі-бі-сі знайшла Сашу Макавій з
дачкой Верай на поўдні Францыі. 33-гадовая жанчына распавяла аб перажытым ёю
моманце адчаю ў радыёпраграме Бі-бі-сі the World Tonight. Вірусны здымак яна
размясціла ў Instagram, ужо калі дабралася да Францыі.
Па словах Макавій, цяпер яна сама псіхалагічна раздушаная і да
гэтага часу не акрыяла ад доўгай дарогі праз Малдову і Румынію. Але яны «акружаны любоўю і клопатам», а дзіця ні аб чым не падазрае.
«З верай усё добра. Яна занадта маленькая, каб
зразумець, што адбываецца. Яна нешта адчувае ад мяне, але сама занадта
маленькая, каб зразумець. Я вельмі рада, што ў яе такі ўзрост. Вельмі
рада».