Надпіс на спіне. Паглядзіце, як мама ўкраінскай дзяўчынкі засцерагаецца на выпадак, калі дзіця згубіцца (фота)

Падчас вайны ўкраінскпія бацькі, каб хоць неяк засцерагчы сваіх малых, пакідаюць на іх спінах надпісы з імем, прозвішчам, датай нараджэння і нумарамі тэлефонаў. Такім шчымлівым фота падзялілася ўкраінская журналістка Алеся Бацман.

1649152390_5654.webp

«Разумееце, чаму на маленькай голай спіне гэтай маленькай дзяўчынкі надпісы шарыкавай ручкай? Таму што 21 стагоддзе. Таму што Расія напала на Украіну. Таму што рускія фашысты на вачах ва ўсяго свету забіваюць, гвалцяць і катуюць ўкраінскіх жанчын, дзяцей і старых. Менавіта таму ўкраінская мама напісала на спіне сваёй крошкі яе імя і тэлефоны. Гэтую маму могуць забіць у любы момант», — падпісала фота Бацман, піша unian.net.

На фота бачна, што дзяўчынку з надпісам на спіне завуць Вера, ёй два з паловай гады.

Нагадаем, па стане на 3 красавіка ва Украіне падчас вайны загінулі 158 дзяцей.