Нямеччыну заклікалі згарнуць «Паўночны паток — 2»

Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» завяршылася ў верасні гэтага года.

fa7fdf0d1a1721f0778cc93fa2722074.jpg

Старшыня Еўрапейскай народнай партыі, найбуйнейшай фракцыі Еўрапарламента, Манфрэд Вэбер заклікаў Нямеччыну згарнуць рэалізацыю праекта «Паўночны паток — 2» у выпадку ўварвання Расіі ва Украіну.
У інтэрв'ю газеце Bild am Sonntag ён заявіў, што НАТА павінна «даць зразумець, што Расія заплаціць высокую цану, калі распачне штосьці супраць Украіны».
«Калі Пуцін пусціць у ход зброю, то газаправоду «Паўночны паток — 2» канец. Увядзенне ў эксплуатацыю было б тады выключана. Гэтую цану будучы ўрад Нямеччыны павінен выразна вызначыць», — піша РБК.
Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» завяршылася ў верасні гэтага года, цяпер яму трэба атрымаць адабрэнне нямецкага і еўрапейскага рэгулятараў.