Лампедуза — цяпер ужо востраў эмігрантаў. Дасье ў карыкатурах
Невялікі італьянскі востраў Лампедуза фактычна не справіўся з наплывам нелегальных мігрантаў, колькасць якіх перавысіла колькасць яго сталых жыхароў. Эксперты лічаць, што гэта справакуе пачатак новай хвалі мігрантаў у Еўропу.
Лампедуза — самая паўднёвая кропка Італіі. Напэўна, самым цікавым фактам яго гісторыі быў выпадак з брытанскім пілотам Сіднэем Коэнам, які падчас вайны быў вымушаны пасадзіць свой самалёт на востраў, які на той момант кантралявалі італьянцы. На здзіўленне брытанца ўвесь італьянскі гарнізон з 400 чалавек тут жа капітуляваў.
З пачатку 2000-х гадоў Лампедуза, бліжэйшая да Лівіі еўрапейская тэрыторыя, стала асноўным транзітным пунктам для мігрантаў з Афрыкі, Блізкага Усходу і Азіі, якія жадаюць патрапіць у Еўропу. Каб спыніць гэты наплыў у 2004 годзе ўрады Лівіі і Італіі дасягнулі сакрэтнага пагаднення, якое абавязвала Лівію прымаць афрыканскіх імігрантаў, дэпартаваных з італьянскіх тэрыторый. Гэта прывяло да масавай рэпатрыяцыі нелегалаў з Лампедузы ў Лівію. Многія еўрапейскія палітыкі крытыкавалі гэта пагадненне, паколькі Лівія была дыктатурай і наўрад ці рэпатрыянтаў чакаў гасцінны прыём. Пра прыроду рэжыму Муамара Кадафі тады нагадвалі многія карыкатурысты
Новая хваля нелегальных мігрантаў з краін Паўночнай Афрыкі лінула на Лампедузу пасля змены ўлады ў Тунісе і Егіпце, і з пачаткам грамадзянскай вайной у Лівіі. Толькі са студзеня па канец жніўня 2011 года, на востраў прыбылі 48 тысяч мігрантаў. На востраве быў створаны фільтрацыйны пункт, але гэта не вырашыла праблемы. Наплыў бежанцаў і нелегальных імігрантаў прывёў да сутычак з мясцовым насельніцтвам, падпалам эміграцыйнага цэнтра і царквы. Тым часам уцекачы працягвалі прыбываць і прыбываць на Лампедузу. Мастак International Gerald Tribune нават жартоўна дапусціў, што зза іх колькасці востраў можа патануць.
Нягледзячы на тое, што Лампедуза знаходзіцца не так далёка ад Афрыкі, падарожжа на востараў вельмі небяспечная справа. Па дадзеных Арганізацыі ААН па справах бежанцаў, толькі ў 2014 годзе каля 3500 чалавек патанулі пры спробе дасягнуць Лампедузы. У красавіку 2015 года за 70 міляў ад вострава адбылося крушэнне судна, на якім знаходзілася, паводле розных звестак, ад 700 да 950 нелегалаў. Гэты інцыдэнт лічыцца самым буйным па колькасці ахвяр-нелегалаў. Многія мастакі спрабавалі і спрабуюць прыцягнуць увагу еўрапейскай грамадскасці да трагедыі мігрантаў. Часам нават у чымсьці цынічна. На малюнку аўстрыйскага мастака Мар'яна Камінскі пляж вострава Лампедуза ўсеяны чалавечымі парэшткамі.
Маштаб смерцяў мігрантаў, якія намагаліся дасягнуць Лампедузы, прывёў да палітычных наступстваў. Шмат хто лічыць, што Еўропа павінна як мінімум дапамагаць мігрантам, якія патэнцыйна могуць патануць. З гэтай пазіцыяй салідарныя многія мастакі-графікі. На гэтым малюнку мастака Патрыка Шаппара трупы бежанцаў плаваюць у форме сімвала Еўрапейскага Саюза.
Найбольш моцна міграцыйны крызіс паўплываў на палітычную сцэну ў Італіі. Фобіі адносна мігрантаў з Лампедзы далі імпульс правым палітычным сілам. Прычым імпульс такі моцны, што ўпершыню з часоў Мусаліні да ўлады прыйшоў урад, які ўзначаліў прадстаўнік партыі, каля вытокаў якой знаходзіліся былыя фашысты. Гаворка пра Джорджу Мелоні, лідарку партыі «Браты Італіі». Прадстаўляем вашай увазе адзін з прыкладаў прапаганды супраць мігрантаў.
І вось новы віток крызісу. Некалькі дзён таму толькі за суткі на Лампедузу прыбылі каля 7000 чалавек. З улікам таго, што італьянскае насельніцтва вострава складае 6 тысяч чалавек, колькасць мігрантаў перавысіла колькасць абарыгенаў. Справіцца з прыёмам і адпраўкай такой колькасці ўцекачоў мясцовыя ўлады проста не ў стане.
Еўрапейская камісія ўжо абмяркоўвае магчымасць прадастаўлення дадатковай дапамогі Лампедузе. Між тым сілавікі Францыі і Германіі плануюць умацаваць мяжу з Італіяй, каб утаймаваць нелегальную міграцыю. Аднак пакуль канчатковага рэцэпту няма. Усё, што застаецца еўрапейцам проста адпраўляць мігрантаў у лагеры. Іранізуючы над гэтым адзін з мастакоў рэсурсу Cartoon Movenet прапануе адразу будаваць плывучыя турмы для караблёў з мігрантамі.
А вось многім еўрапейскім палітыкам не да смеху. Яны баяцца хуткага паўтарэння падзей 2015-га, калі ў ЕС прарвалася некалькі мільёнаў мігрантаў.