Крым надалей застаецца без электраэнергіі

Рамонт ліній электраперадач блакуюць татары.



385095756.jpg

Фота Reuters

У Крыме абвастраецца сітуацыя. У суботу невядомыя падарвалі слупы лініяў электраперадач у Херсонскай вобласці. Дагэтуль невядома, хто гэта зрабіў.

У Крыме абвешчана надзвычайнае становішча да часу, пакуль на паўвыспу не будзе вернутая электраэнергія. 80% энергіі ў Крыме паходзіць з Украіны.

Супраць рамонту ліній электраперадач выступаюць крымскія татары, якія не пагаджаюцца з расійскай акупацыяй.

Лідар крымскіх татар Мустафа Джамілеў, дэпутат украінскага парламенту, паінфармаваў, што татары дазволяць рамонтным брыгадам працаваць пры ўмове, што расейцы выпусцяць з арыштаў татарскіх і ўкраінскіх дзеячаў, якіх пераследуюць па палітычных матывах. Адначасова Джамілеў адзначыў, што татары дазволяць адрамантаваць лініі, якія перасылаюць энергію ў Херсонскую вобласць.

www.radyjo.net