Клінтан і Трамп перамаглі ў большасці штатаў на праймерыз у «супераўторак»

Хілары Клінтан і Дональд Трамп перамаглі ў большасці штатаў на папярэдніх выбарах у Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыях па выніках праймерыз 1 сакавіка.



clinton_tramp.png

Фаварыты прэзидэнцкай гонкі ў ЗША Хілары Клінтан і Дональд Трамп / cdm.me

Дадзеныя аб выніках дэмакратычных праймерыз па выніках «супераўторка» вядомыя ў 11 штатах.

Па папярэдніх звестках, Клінтан перамагла ў сямі штатах, яшчэ ў чатырох перамогу атрымаў Берні Сандэрс.

democrats.jpg

Вынікі "супераўторка" для Дэмакратычнай партыі / nytimes.com

 

Паводле папярэдніх вынікаў праймерыз сярод рэспубліканцаў Дональд Трамп атрымаў перамогу ў сямі штатах, яшчэ ў двух перамог Тэд Круз. У Масачусэтсе першае месца заняў Марка Рубіа. Падлік галасоў у Алясцы на рэспубліканскім кокусы пакуль не завершаны, звестак аб папярэдніх выніках няма.

republicans.jpg

Вынікі "супераўторка" для Рэспубліканскай партыі / nytimes.com

Па выніках «супераўторка» Клінтан і Трамп, як і раней, застаюцца кандыдатамі, якія атрымалі найбольшую падтрымку ў сваіх партыях.

 

Даведка:

1 сакавіка ў ЗША адбыўся «супераўторак» — дзень, калі адначасова праходзяць праймерыз больш чым у 10 штатах. «Супераўторак» лічыцца адной з ключавых падзей у вызначэнні кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый.

Паводле New York Times