Кітайская кампанія набыла 60% акцый сацсеткі для геяў Grindr
Заснавальнік Grindr Джоэл Сімхаі вітаў кітайскія інвестыцыі ў сваю кампанію.
Джоэл Сімхаі. Фота Getty
Кітайская кампанія Beijing Kunlun Tech выкупіла кантрольны пакет акцый Grindr — найбуйнейшага мабільнага прыкладання для пошуку сексуальных партнёраў сярод геяў — за 93 мільёны долараў.
Прыкладанне Grindr было створана ў 2009 годзе і на сённяшні дзень выкарыстоўваецца ў 169 краінах.
Як паведаміў заснавальнік Grindr Джоэл Сімхаі, на працягу сямі гадоў рост прыкладання дасягаўся за кошт уласных рэсурсаў кампаніі, і паступова Grindr стала найбуйнейшай сацсеткай для геяў у свеце.
"Мы вітаем гэтую інвестыцыю у нашу кампанію для паскарэння яе росту, каб пашырыць яе сервісы для вас", — напісаў Сімхаі ў сваім блогу.
Дадаткам Grindr штодня карыстаюцца каля двух мільёнаў чалавек. Пошук партнёраў ажыццяўляецца па фота і месцазнаходжанню.
Прадстаўнікі Beijing Kunlun Tech не ўдакладнілі, ці будзе Grindr даступны ў Кітаі, дзе прадстаўнікі гей-супольнасці скардзяцца на парушэнне сваіх правоў.
Раней у аўторак стала вядома, што кампанія Dalian Wanda Group, якой валодае самы багаты бізнесмен Кітая Ван Цзяньлінь, набыла за 3,5 мільярда долараў амерыканскую кінастудыю Legendary Entertainment.
Паводле ВВС