Кім Чэн Ын заклікаў войска КНДР рыхтавацца да вайны

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын заклікаў войска рыхтавацца да вайны з ЗША і іх саюзнікамі, паведамляе www.bbc.co.uk



xw_1007163.jpg

Заява Кім Чэн Ына, перададзеная дзяржаўнымі СМІ, стала адказам на праведзеныя ў пятніцу сумесныя вайскова-марскія вучэнні Паўднёвай Карэі і Злучаных Штатаў.

У манеўрах прынялі ўдзел дзесяць паўднёвакарэйскіх ваенных караблёў і амерыканскі эсмінец.

"У  гэтай сітуацыі, калі такая блізкая вялікая вайна за ўз'яднанне нацыі, уся Карэйская народная армія павінна стаць гвардзейскім падраздзяленнем, цалкам гатовым да бою — як палітычна і ідэалагічна, так матэрыяльна і ў плане тэхнічнай аснашчанасці", — заявіў паўночнакарэйскі правадыр.