Каля амбасады Беларусі ў Вільні прайшла акцыя памяці Андрэя Зельцэра
Пра гэта паведамляе Свабода.
Каля амбасады Беларусі ў Вільні прайшла акцыя памяці Андрэя Зельцэра.
Віленскія беларусы нясуць кветкі і запальваюць свечкі ля партрэта Андрэя Зельцэра насупраць амбасады Беларусі ў Літве.
Насупраць амбасады ўжо амаль год стаяць партрэты загінулых падчас пратэстаў у Беларусі, ляжаць кветкі. Кожны вечар людзі запальваюць свечкі. Сёння да галерэі памяці дадаўся партрэт Андрэя Зельцэра, які, як паведамлялася, адстрэльваўся ў Мінску ад сілавікоў, што прыйшлі яго арыштоўваць, і загінуў у перастрэлцы.