ЕС прапануе Турцыі грошы за вырашэнне крызісу

У Брусэлі адбываецца саміт, прысвечаны праблеме ўцекачоў.



28116dd978c.jpg

Фота pixabay.com

Еўрапейскі саюз бачыць у Турцыі крыніцу вырашэння праблем Еўропы з уцекачамі. І гэтаму пытанню прысвечана сустрэча ў вярхах паміж Турцыяй ды ЕС.

Узамен за дапамогу Еўрапейскі саюз прапануе Турцыі між іншым грошы. Фінансавая падтрымка патрэбная Турцыі, паколькі яна, у параўнанні з Ліванам або Іарданіяй, намнога больш сродкаў прызначае на ўтрыманне імігрантаў. Мясцовыя лагеры для ўцекачоў амаль поўнасцю фінансуе турэцкі ўрад.

Еўрапейскі саюз прапануе таксама, што калі Анкара дапаможа яму вырашыць праблему ўцекачоў, то, акрамя грошай, Турцыя можа разлічваць на паскарэнне перамоваў пра адмену візаў і вяртанне да перамоваў аб уступленні Турцыі ў ЕС.

www.radyjo.net