Пуцін увёў санкцыі супраць Турцыі
Адмена бязвізавага рэжыму, забарона імпарту, забарона наймаць турак, палёты чартараў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін забараніў працадаўцам з 1 студзеня 2016 года прыцягваць на працу грамадзян Турцыі. Пра гэта сказана ва ўказе кіраўніка РФ, апублікаваным на сайце Крамля ў суботу,
28 лістапада.
Акрамя гэтага, прэзідэнт РФ абмежаваў дзейнасць турэцкіх арганізацый у Расіі, забараніў і абмежаваў знешнеэканамічныя аперацыі, якія прадугледжваюць ўвоз у Расіі асобных відаў турэцкіх
тавараў.
Пералік тавараў, увоз якіх будзе абмежаваны, усталюе ўрад. Забарона не закране тавары, што ўвозяцца для асабістага карыстання ў аб'ёме, дазволеным правам Еўразійскага эканамічнага
саюза.
Ураду Расіі ў мэтах бяспекі даручана ўзмацніць кантроль за дзейнасцю турэцкіх аўтаперавозчыкаў на тэрыторыі Расіі. Тураператарам, згодна з указам кіраўніка дзяржавы, варта ўстрымацца ад працы на
турэцкім кірунку.
Акрамя таго, Кабмін РФ даручыў прыняць меры па забароне чартарных авіяперавозак паміж Расіяй і Турцыяй.
Паводле "Нашай Нівы"