Японскія авіякампаніі не будуць лётаць над Беларуссю
Урад Японіі выступіў з афіцыйнай рэкамендацыяй да нацыянальных авіякампаній змяніць маршруты іх палётаў такім чынам, каб яны не праходзілі над тэрыторыяй Беларусі.

Як паведаміў журналістам у чацвер на рэгулярнай прэс-канферэнцыі генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Кацунобу Ката, гэта звязана з інцыдэнтам з экстранай пасадкай у Мінску самалёта кампаніі «Ryanair».
«Паколькі рызыка паўтарэння падобнай сітуацыі не можа быць выключаная, мы рэкамендуем нацыянальным авіякампаніям пазбягаць падчас палётаў паветранай прасторы Беларусі», — адзначыў ён.
Ката сказаў, што ў сувязі з інцыдэнтам Японія таксама прыняла рашэнне закрыць сваю паветраную прастору для беларускай авіякампаніі «Белавія» і не прымаць яе рэйсы, уключаючы чартарныя, «нават калі паступіць адпаведная просьба».
Генеральны сакратар кабінета міністраў у чарговы раз падкрэсліў, што японскі бок рашуча асуджае «прымусовую пасадку грамадзянскага лайнера і арышт пасажыра, які знаходзіўся на яго борце, і патрабуе яго неадкладнага вызвалення».
Паводле belmarket.by