Імгненнае сацапытанне: Крымчане адмовіліся ад электрычнасці

Расія хутчэй за ўсё не падпіша з Украінай кантракт на пастаўку электраэнергіі ў Крым, калі ў ім будзе гаворыцца аб прыналежнасці паўвострава ўкраінскаму боку. Так прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў вынікі апытання, які ў Крыме паспелі правесці з вечара 31 снежня да другой паловы дня 1 студзеня.



krym_svet.jpg

У ходзе апытання, праведзенага па распараджэнні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, крымчане не пагадзіліся на заключэнне кантракту аб пастаўках электраэнергіі з Украіны. Больш за 94% апытаных жыхароў Крыма і Севастопаля гатовыя да нязначных перабояў энергазабеспячэння на працягу 3-4 месяцаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на генеральнага дырэктара ВЦИОМ Валерыя Фёдарава.

«У дадзеных абставінах быў абраны менавіта тэлефонны метад апытання як найбольш хуткі», — сказаў Фёдараў. Паводле яго слоў, апытанне праводзілася вечарам 31 снежня і раніцай 1 студзеня.

Па дадзеных Фёдарава, больш за 90% крымчан выказаліся супраць заключэння кантракта з Кіевам на пастаўку электраэнергіі, калі ў ім будзе паказана, што Крым і Севастопаль з'яўляюцца часткай Украіны. «Па рэспубліцы Крым і Севастопалю 6,2% выказаліся ў падтрымку заключэння такога кантракту. 93,1% не падтрымалі заключэнне кантракту, па якім Крым і Севастопаль з'яўляліся б часткай Украіны», — абвясціў атрыманыя вынікі Фёдараў. Па словах Фёдарава, ВЦИОМ апытаў каля 3.000 чалавек: 2.500 чалавек у Крыму і каля 500 чалавек у Севастопалі. Хібнасць пры такой выбарцы, па словах Фёдарава, не перавышае 4,5%.

Між тым, па дадзеных на 2014 год у Крыме пражывала 1 млн. 967 тыс. чалавек.

Таксама Фёдараў расказаў, што вынікі апытання перадалі прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну. «Дадзеныя, вядома, былі перададзеныя прэзідэнту», — сказаў Фёдараў.

«З вялікай доляй упэўненасці можна выказаць здагадку, што прэзідэнт прыме рашэнне адмовіцца ад падпісання кантракта на падобных умовах», — сказаў Пяскоў «Інтэрфаксу».

Апытанне аб «электраэнергетычнай будучыні» Крыму было праведзена па даручэнні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Ён толькі 31 снежня 2015 года выказаў меркаванне, што трэба высветліць думку крымчан, перш чым прапаноўваць ім заключыць новыя кантракты з Украінай на пастаўкі электрычнасці.