Энергія ў Крым не пастаўляецца, бо кантракт скончыўся

Рамонтныя працы на ЛЭП Кахоўская-Тытан завершаны, але пастаўкі электраэнергіі ў Крым прыпынены з-за заканчэння кантракту.



630_360_1448018583_6722.jpg

Фота ukrinform.ru

Рамонтныя працы на ЛЭП Кахоўская-Тытан цалкам завершаны, але сама лінія не падключана да электраэнергіі. Падача электраэнергіі ў Крым спынена, бо скончыўся кантракт на пастаўку электраэнергіі. Пра гэта заявіў кіраўнік Херсонскіх магістральных электрасетак кампаніі Укрэнерга Ігар Баско, паведамляе прэс-служба Херсонскай аблдзяржадміністрацыі.

«1 студзеня скончыўся кантракт на пастаўку электраэнергіі ў часова акупаваны Крым, таму ўсе далейшыя дзеянні павінны вырашацца на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва краіны, сваю працу мы зрабілі. Калі перамоўныя працэсы паміж двума бакамі завершацца, рамонтнікам Укрэнерга спатрэбіцца менш за дзве гадзіны, каб далучыць шлейфы для падачы электраэнергіі», – адзначыў Баско.

Зараз два раёны Херсонскай вобласці – Каланчацкі і Чаплінскі, якія сілкуюцца ад ЛЭП Кахоўская-Тытан, падключаны па рэзервнай схеме па лініям 35 кВ Облэнерга, паведамляе liga.net.
 

Нагадаем, ноччу 30 снежня ў раёне сяла Багданаўка Кахоўскага раёна ў выніку спрацоўвання сістэмы рэлейнай абароны былі перарваныя пастаўкі электраэнергіі па лініі 220 ПЛ Кахоўка-Тытан, у выніку чаго падача электраэнергіі ў АР Крым цалкам прыпынена. Па заключэнні экспертаў, на месцы аварыі адбыўся выбух.