Германія будзе высылаць уцекачоў з балканскіх краін
Урад Нямеччыны ўхваліў законапраект, што робіць больш жорсткімі правілы прадастаўлення прытулку мігрантам. Гэта робіцца з мэтаю скараціць колькасць бежанцаў, якія прыбываюць у краіну.
Для ўступлення ў сілу законапраект муцсіць ухваліць парламент.
Паводле прапанаваных зменаў, цяпер з Германіі будуць высылаць уцекачоў, якія просяць прытулак з эканамічных меркаванняў.
Бежанцы, у якіх скончыўся тэрмін знаходжання ў
Германіі, будуць дэпартаваныя без папярэджання.
Прынята таксама рашэнне, што цяпер грамадзяне Албаніі, Босніі, Косава і Чарнагорыі не маюць права прасіць прытулку ў Германіі, бо гэтыя тэрыторыі пераведзеныя ў спіс бяспечных для жыцця.
Яшчэ адным пунктам
законапраекта з'яўляецца прапанова аб паскораным разглядзе прашэнняў пра прытулак наўпрост у пунктах прыбыцця ў краіну.
Усе парушальнікі міграцыйнага заканадаўства зараз павінны быць затрыманыя і высланы з краіны.
Таксама з 2016 года ўрад ФРГ мае намер выдзяляць федэральным землях па 670 еўра ў месяц на кожнага ўцекача з моманту яго рэгістрацыі і да заканчэння разгляду просьбы, што павінна скласці кал пяці месяцаў. У наступным годзе землі атрымаюць з федэральнага бюджэту 2,68 млрд еўра на гэтыя мэты.
Акрамя гэтага, з 2016 па 2019 год урад штогод плануе выдзяляць па 500 млн еўра на будаўніцтва сацыяльнага жылля.
Гэты законапраект у кастрычніку павінен разгледзіць парламент. У выпадку ўхвалы дакумент уступіць у сілу з 1 лістапада.
Агенцтва
ААН па справах бежанцаў паведамляла раней, што ў гэтым годзе ў Еўропу прыбылі ўжо каля 500 тысяч уцекачоў з краін Блізкага Ўсходу і паўночнай Афрыкі. У Германіі ў гэтым годзе чакаецца, што прытулак будуць прасіць
каля 800 тысяч чалавек — у чатыры разы больш, чым у мінулым годзе.
Як паведамляюць нямецкія СМІ, толькі за апошнія 10 дзён у краіну прыбылі каля 30 тысяч
уцекачоў.
"Нашы
магчымасці прымаць у краіне людзей лімітаваны, хоць, вядома, мы пакуль не ведаем, калі гэтыя ліміты будуць вычарпаныя", — сказаў прэзідэнт Германіі Ёахім Гаўк у
мінулую нядзелю.
Ва ўсходніх рэгіёнах краіны расце напружанне ў сувязі з прытокам мігрантаў, якія ўжо некалькі разоў станавіліся аб'ектамі нападаў ультраправых.