Хапун у Маскве. Затрымалі як найменей 12 чалавек на пікетах у падтрымку палітвязняў
У сталіцы Расіі паліцыянты затрымалі не менш за 12 чалавек, якія на Пушкінскай плошчы праводзілі пікеты ў падтрымку палітвязняў.
Пра гэта паведаміў праваабарончы праект «ОВД-Инфо». Апроч
патрабавання вызваліць палітвязняў, удзельнікі пікетаў таксама пратэставалі
супраць электроннага галасавання на выбарах.
На выбарах у расійскую Дзяржаўную думу ў верасні ў шэрагу
рэгіёнаў, у тым ліку ў Маскве, упершыню масава ўжывалі электроннае
галасаванне. Прадстаўнікі
апазіцыі заявілі пра масавыя фальшаванні падчас гэтага працэсу.
Паводле «Свабоды».