Гаагскі арбітраж пачаў разбіраць скаргі ўкраінскіх кампаній да Расіі
Пастаянная палата трацейскага суда ў Гаазе пачала разбор па дзвюх скаргах украінскіх кампаній "Укрнафта" і Stabil на Расію.
У студзені гэтага года "Укрнафта" і
Stabil падалі іскавыя заявы. Гаворка ідзе аб актывах у анексаваным Крыме. Слуханні
прызначылі на 11 ліпеня, паведамляе ВВС.
Раней кампаніі "Укрнафта" і Stabil заявілі, што Расія парушыла свае абавязацельствы перад імі і тым самым перашкаджала іх інвестыцыям у аўтазаправачныя станцыі, размешчаныя ў Крыме.
У Пастаяннай палаце адзначылі, што арбітраж ужо праводзіў першае слуханне па абедзвюх справах — тады разглядаліся працэсуальныя пытанні. Расія ў тых слуханнях не ўдзельнічала.
Расійскі бок настойвае, што пагадненне аб абароне інвестыцый паміж Украінай і Расіяй, да якога апелююць украінскія кампаніі, не можа служыць падставай для ўрэгулявання прэтэнзій у Гаазе, а таксама не прызнае юрысдыкцыю гааскага арбітражу ў гэтых разглядах.