Google вывез большасць супрацоўнікаў з Расіі

Большасць сваіх супрацоўнікаў Google вывез з Расіі ў Дубай.

Фота see.news

Фота see.news

Многія з работнікаў Google пераехалі ў Дубай. Пра гэта піша  The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы,

Тыя супрацоўнікі, якія вырашылі застацца ў Расіі, звольняцца з карпарацыі. Такім чынам, піша выданне, работнікаў у РФ у Google у хуткім часе не застанецца, і кампанія спыніць у краіне камерцыйную дзейнасць.

Раней у Google падкрэслівалі, што працягнуць прадастаўляць расіянам свае сэрвісы.

Паводле «Медузы»