Фотафакт. Як амерыканскі самалёт, разлічаны на 160 пасажыраў, вывез з Кабула 640 афганцаў
Сёння ў медыя розных краін вірусіцца здымак соцень афганскіх бежанцаў, якім пашчасціла пакінуць краіну на военным самалёце «C-17A Globemaster III» ВПС США. Паведамляецца, што маршрут «Кабул — Доха» быў паспяхова пераадолены.
Адметнасць сітуацыі ў тым, што гэты ваенны борт разлічаны на 160 пасажыраў, але людзей гэтым разам у яго набілася ажно 640. Нягледзячы на гэта, пілоты вырашылі ўзлятаць.
Сітуацыя з бежанцамі ў Афганістане застаецца напружанай. Тысячы людзей імкнуцца пакінуць краіну праз прыход да ўлады групіроўкі «Талібан», якая ў многіх краінах вызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй.