Фёдараў: Пад Мелітопалем падарвалі «звышважны» расійскі груз
Расійскія вайскоўцы цягам чатырох дзён звозілі ў Мелітопаль сваю тэхніку і асабовы склад, але ўсё гэта ўдалося падарваць, распавёў мэр горада Іван Фёдараў.
Іван Фёдараў, мэр Мелітопаля, распавёў: «Пачынаючы з панядзелка 27 сакавіка бавоўна расквітнела ў Мелітопалі, Фёдараўцы, Вясёлым, паблізу Багачанска, Такмака, Мірнага. Потым зноў і зноў у Мелітопалі», — адзначыў ён.
Увечары 6 красавіка, паводле інфармацыі Фёдарава, была падарвана вайсковая база расійскай арміі ў Вясёлым.
Таксама стала вядома, што расійскія вайскоўцы некалькі дзён запар звозілі да Вясёлага тэхніку і глушылі мабільную сувязь, каб мясцовыя жыхары не змаглі пра гэта паведаміць.
«Сілы супраціву ведаюць пра кожны крок акупантаў, а УСУ зводзяць варожыя крокі на нішто», — падсумаваў Фёдараў.
Фёдараў таксама дадаў, што ўжо на працягу двух апошніх тыдняў акупанты губляюць «звышважны» груз, які возяць верталётамі — і гэта выклікае сапраўдную паніку ў захопнікаў.
Фёдараў рэгулярна паведамляе пра выбухі ў акупаваным расійскімі войскамі Мелітопалі. У прыватнасці, такую інфармацыю ён агучваў і вечарам 6 красавіка. Зрэшты, улічваючы акупацыю рэгіёна і баявыя дзеянні, СМІ не заўсёды могуць праверыць агучаную інфармацыю з незалежных крыніц.
Мелітопаль у Запарожскай вобласці войскі РФ акупавалі ў пачатку поўнамаштабнай вайны. Расійская служба «Радыё Свабода», спасылаючыся на даныя неназваных украінскіх і расійскіх крыніц, паведаміла, што менавіта ў Мелітопаль Расія перанесла камандаванне Паўднёвым фронтам пасля выхаду з Херсона.
Паводле Украінскай www.radiosvoboda.org, Украінскай службы РБК, сацсетак