Двайны тэракт забраў жыцці 35 чалавек у Багдадзе

Не менш за 35 чалавек загінулі ў сталіцы Ірака Багдадзе пасля таго, як у ноч на суботу каля гандлёвага цэнтра спрацавалі выбуховыя прылады, закладзеныя ў два аўтамабілі, паведамляе іранскі тэлеканал Press TV.

1877834.jpg


Яшчэ 40 чалавек атрымалі раненні.
У выніку выбухаў значныя пашкоджанні атрымалі навакольныя будынкі, і загарэліся аўтамабілі, прыпаркаваныя ля гандлёвага цэнтра.
Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава» (ІД, забароненая ў шэрагу краін).
Паводле interfax.ru