На Сардзініі легкавік урэзаўся ў натоўп

На Сардзініі легкавы аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей, падчас мясцовага свята, ды параніў каля 30 чалавек. Натоўп заблакаваў аўто і выцягнуў кіроўцу з «Фіята».

Фота www.adnkronos.com

Фота www.adnkronos.com


Як паведамляюць італьянскае агенцтва www.adnkronos.com, за рулём аўтамабіля “Fiat Panda” знаходзіўся Канстанціна Гату — 43- гадовы ветэрынар з горада Арунэ. Паводле інфармацыі паліцыі, ён мог пратараніць натоўп выпадкова, бо яму стала дрэнна. Пасля інцыдэнту ветэрынар быў збіты людзьмі, што акружылі машыну, і атрымаў у бойцы нажавое раненне, пасля чаго Канстанціна Гату быў шпіталізаваны.

Праваахоўныя органы займаюцца расследаваннем абставінаў здарэння і высвятляюць прычыны наезду на людзей, паведамляе ВВС.


na_sardinii_avto_vrezalos_v_tolpu_30_postradavshih_5.jpeg



na_sardinii_avto_vrezalos_v_tolpu_30_postradavshih_1.jpeg


na_sardinii_avto_vrezalos_v_tolpu_30_postradavshih_2.jpeg

Італьянцы маглі палічыць аварыю спробай тэракту: акалічнасці вельмі нагадваюць інцыдэнт 14 ліпеня ў Ніцы, калі ў натоўп людзей, якія глядзелі салют, урэзаўся грузавік з экстрэмістам за рулём. Адказнасць за тэракт у Ніцы ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава". Колькасць ахвяр інцыдэнту тады дасягнула 85 чалавек.



na_sardinii_avto_vrezalos_v_tolpu_30_postradavshih_3.jpeg