Дэльфіна і Найка Барзова адмовіліся пусціць на музычны фестываль у Кіеве
Расійскіх музыкаў Найка Барзова і Андрэя Лысікава, які выступае пад псеўданімам Дэльфін, не пусцілі на музычны фестываль Atlas Weekend у Кіеве. Пра гэта стала вядома 1 ліпеня.
Паведамленне пра тое, што Дэльфін не прыедзе на мерапрыемства ва ўкраінскую сталіцу, з'явілася на старонцы Atlas Weekend ў Facebook.
«Я быў у Крыме, і мяне не пусцілі ў Кіеў. Ёсць такі закон, і ён выкананы. Астатнія ўдзельнікі групы паспяхова перасеклі мяжу. Яны гатовыя сыграць канцэрт, на якім мяне не будзе. (...) Я вельмі хачу быць сёння на сцэне з маімі сябрамі. Але будзьце з імі вы. Дзякуй», — цытуюць Лысікава арганізатары.
Па тых жа прычынах у Atlas Weekend не зможа прыняць удзел і Найк Барзоў. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ва «Укантакце». «Прыкра, што палітыкі, забыўшыся пра людзей, ўмешваюцца і ў музычнае жыццё сваіх грамадзян. Спадзяюся, што хутка сітуацыя зменіцца і музыка зноў не будзе ведаць межаў», — адзначыў выканаўца.
Atlas Weekend праходзіць у Кіеве з 28 чэрвеня па 2 ліпеня. Хэдлайнерамі фестывалю сталі групы Kasabian і Prodigy, а таксама спявак Джон Ньюман. Згодна з раскладам на сайце мерапрыемства, Дэльфін павінен быў выступіць 1 ліпеня, а Барзоў — 2 ліпеня. Сярод расійскіх выканаўцаў, якія прынялі ўдзел у музычнай падзеі, — Noize MC, Anacondaz, Louna, «Порнафільм» і «Северный флот».
Паводле tut.by