Расія мяняе стратэгію вайны ва Украіне

"Ад атакаў яна перайшла да тактыкі падрыўной вайны», — гаворыць ваенны карэспандэнт Раман Бочкала.

PAP/EPA/SERGEY VAGANOV

PAP/EPA/SERGEY VAGANOV

У апошнія дні чэрвеня ва Украіне адбыўся шэраг тэрактаў, ахвярамі якіх сталі палкоўнік ваеннай выведкі Максім Шапавал і функцыянер СБУ палкоўнік Юры Возный. У абодвух выпадках былі выкарыстаныя бомбы, закладзеныя ў аўтамабілі, нагадвае “Gazeta Polska Codziennie”.

«Расія мяняе стратэгію ў дачыненні да Украіны. Ад атакаў яна перайшла да тактыкі падрыўной вайны», — гаворыць у размове з выданнем ваенны карэспандэнт Раман Бочкала, сябра забітага палкоўніка Шапавала.

Расія паставіла за мэту дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне — зазначае журналіст.

«На жаль, пакуль улады ў Кіеве гэтага не заўважаюць. Паводле мяне, напрамак дзейнасці ўкраінскай конртвыведкі вымагае істотных змен. Павінен памяняцца падыход. Цяпер зона АТА знаходзіцца не толькі ў Луганскай і Данецкай абласцях, але і ў цэлай Украіне», — сцвярджае Бочкала.

Ваенны карэспандэнт мяркуе, што неабходна ўзмацніць ахову і бяспеку функцыянераў СБУ, працаўнікоў выведкі і контрвыведкі, якія выконваюць задачы па нейтралізацыі расійскай агрэсіі.

«Вораг стаў больш вытанчаным, дзейнічае больш далікатна. І мы таксама павінны мяняцца», — пераконвае суразмоўца «Gazeta Polska Codziennie».

www.radyjo.net