Польшча: Украіна з Бандэрам не ўвойдзе ў Еўропу
Кіеў павінен вырашыць пытанні гістарычныя і правоў меншасцяў, лічыць міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.
Польшча накладзе вета на патэнцыйнае ўступленне Украіны ў Еўрасаюз, калі не будуць вырашаны гістарычныя пытанні і пытанні правоў меншасцяў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрв'ю выданню wPolityce.
"Эканамічнае супрацоўніцтва, на жаль, не выглядае добра. І горш за ўсё, вядома, гістарычныя пытанні. Наша пасланне вельмі выразнае: з Бандэрам у Еўропу вы не ўвойдзе. Мы гаворым пра гэта і гучна, і ціха. Мы не будзем паўтараць памылак 1990-х гадоў, калі былі пэўныя праблемы ў адносінах з Германіяй і Літвой. Я маю на ўвазе статус польскіх меншасцяў у гэтых краінах. Ужо маючы такі досвед, мы будзем цвёрда патрабаваць ад Украіны, каб усе справы былі наладжаны да таго, як Кіеў будзе стаяць каля варот Еўропы з просьбай пра сяброўства", — сказаў ён.
Вашчыкоўскі адзначыў, што ў выпадку нявырашэння гэтых пытанняў можа ўзнікнуць сітуацыя, якая існуе ў Грэцыі і Македоніі. Апошняя не можа ўступіць у NАТO і пачаць перамовы пра сяброўства ў ЕС з-за нязгоды Грэцыі з назвай Македоніі.
Раней польскі амбасадар ва Украіне Ян Пекла заявіў, што пытанне гераізацыі лідара АУН Сцяпана Бандэры ва Украіне ніяк не паўплывае на адносіны Украіны і Польшчы.
Паводле korrespondent.net