Да саміту ў Вільні Украіну і ЕС злучаць жывым ланцугом
На 29 лістапада, асноўны дзень саміту Усходняга партнёрства ў Вільні, украінскія актывісты арганізуюць жывы ланцуг ад Кіева да польскай мяжы. Для стварэння жывога ланцуга, даўжынёй больш за 600 кіламетраў, неабходны ўдзел каля паўмільёна чалавек.
Як распавёў ZAXID.NET адзін з арганізатараў акцыі Аляксандр Пахальчук, жывы ланцуг пачнуць фарміраваць 29 лістапада ў 12:00 у Кіеве на Еўрапейскай плошчы.
Са сталіцы ён пройдзе праз Львоў і далей да ўкраінска-польскай мяжы. Маршрут з Львова і да польскай мяжы яшчэ ўдакладняецца, а завяршыць жывы ланцуг плануюць у Пярэмышлі. Арганізатары кажуць,
што на тэрыторыі Польшчы фармаваць ланцуг будуць тыя ўдзельнікі, у якіх ёсць візы.
Пры гэтым, яны адзначаюць, што ў 1990 годзе, калі украінцы сфармавалі Ланцуг Адзінства, у іх не было сацсетак і мабільных тэлефонаў, якія цяпер могуць дапамагчы лепш арганізаваць акцыю.
Па словах Аляксандра Пахальчука, арганізатары разлічылі, што для стварэння такога жывога ланцуга патрабуецца ўдзел каля паўмільёна чалавек.
«Арыенціровачная працягласць маршруту — 625 км. Сярэдняя адлегласць
паміж людзьмі, калі яны стаяць, трымаючыся за рукі — каля 1,2-1,3 м. Гэта значыць, для
жывога ланцуга трэба 522.000 чалавек», — адзначыў ён.
«Падрыхтоўка ідзе актыўна, працягваем шукаць людзей, якія сталі асноўнымі каардынатарамі. Такія ўжо ёсць у Львове, Роўна і Кіеве, патрэбныя каардынатары ў Жытоміры, Дубне і
Наваградзе-Валынскім. Інфармуем праз усе даступныя СМІ», — дадаў
суарганізатар ланцуга.
Да ўдзелу ў акцыі можна далучыцца на тэматычнай старонцы Вконтакте.
Нагадаем, што «цырымонія падпісання» пагаднення аб асацыяцыі з ЕС запланавана ў Вільні 29 лістапада на 09:00.
Кабінет міністраў Украіны 21 лістапада распарадзіўся прыпыніць працэс падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам. Гэта выклікала хвалю пратэстаў у многіх
рэгіёнах краіны.
У сувязі з гэтым рашэннем, пачынаючы з 21 лістапада, у розных кутках Украіны і свету пачаліся масавыя пратэсты, якія працягваюцца да гэтага часу.
zaxid.net