ЦВК Украіны апрацаваў 98,66% пратаколаў: у Парашэнкі 54,69% галасоў

ЦВК Украіны апрацаваў 98,66% электронных пратаколаў: Пётр Парашэнка набраў 54,69% галасоў выбаршчыкаў, сведчыць інфармацыя, апублікаваная ў інфармацыйна-аналітычнай сістэме «Выбары».



poroshenko1.jpg

Паводле дадзеных па апрацаваных электронных пратаколах, Юлія Цімашэнка набірае 12,82%, Алег Ляшко — 8,33%, Анатоль Грыцэнка — 5,48%, Сяргей Цігіпка — 5,22%, Міхаіл Добкін — 3,03%, Вадзім Рабіновіч — 2,25%, Вольга Багамолец — 1,91%, Пятро Сіманенка — 1,51%, Алег Цягнібок — 1,16%.