Cтраляніна ў гандлёвым цэнтры ў ЗША: трое загінулых, двое параненых

Тры чалавекі загінулі ў выніку страляніны ва ўнівермагу «Macy's» у амерыканскім горадзе Берлінгтон, штат Вашынгтон. Яшчэ двое параненыя.

На месцы здарэння ў Берлінгтоне, што знаходзіцца прыкладна ў 100 кіламетрах на поўнач ад Сіэтла, працуе паліцыя. Фота AP

На месцы здарэння ў Берлінгтоне, што знаходзіцца прыкладна ў 100 кіламетрах на поўнач ад Сіэтла, працуе паліцыя. Фота AP



Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў крытычным стане. Першапачаткова паведамлялася пра яго смерць, але, па ўдакладненых дадзеных паліцыі, яму ўдалося выжыць, паведамляе ВВС.

Усе тры загінулыя — жанчыны.

Наваколлі гандлёвага цэнтра “Cascade Mall” ачэпленыя паліцыяй, ідуць пошукі меркаванага злачынцы.

Паліцыя схіляецца да версіі, што нападнік быў адзін. Улады штата апублікавалі фатаграфію падазраванага — мужчыны лацінаамерыканскай знешнасці ў шэрай вопратцы і ўзброенага вінтоўкай. Матывы атакі пакуль не вядомыя.


Меркаваны злачынца. Фота AP

Меркаваны злачынца. Фота AP


Прадстаўнік паліцыі штата Вашынгтон Марк Фрэнсіс напісаў у "Твітары", што тыя, хто выжыў пры нападзе, цяпер эвакуяваныя ў суседнюю царкву.

Паводле яго слоў, нападнік пакінуў гандлёвы цэнтр да прыезду паліцыі.