Bild: Расія мадэлявала маштабны напад на NATO

Паведамленне Bild ад 19 снежня пра тое, што Расія ў верасні 2017 года «практыкавалася» ў вайне супраць NATO, атрымала пацверджанне, піша журналіст выдання Юльян Рёпкэ.

14654550.jpg


«Да гэтага часу ні адзін чыноўнік з краіны NATO не хацеў афіцыйна пацвярджаць гэтую інфармацыю. Але толькі да гэтага часу! Цяпер генерал Рыхо Тэрас, камандуючы Сіламі абароны Эстоніі і ўладальнік ордэна за заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія, даў Bild інтэрв'ю, у якім упершыню пацвердзіў эксклюзіўнае паведамленне ад снежня», — гаворыцца ў артыкуле.

«Дазвольце мне ясна заявіць: на вучэннях «Захад-2017» Расія мадэлявала поўнамаштабны ваенны напад на NATO. Манеўры былі накіраваны не толькі супраць краін Балтыі, паколькі гэта была серыя вучэнняў, што ахоплівалі тэрыторыю ад Крайняй Поўначы да Чорнага мора. Маштаб і ахоп манеўраў у цэлым нашмат перавышалі афіцыйна заяўленыя», — заявіў Тэрас.

У інтэрв'ю Тэрас распавёў, што эстонскія ўзброеныя сілы развіваюць кіберпадраздзяленне, а таксама заявіў аб адсутнасці прыкметных антыўрадавых настрояў сярод рускамоўнага насельніцтва краіны.

Inopressa.ru