У Малдове абмяжуюць трансляцыю расійскіх тэлеканалаў

Старшыня парламента Малдовы Андрыян Канду, які па рашэнні Канстытуцыйнага суда выконвае абавязкі прэзідэнта краіны, 10 студзеня падпісаў закон аб барацьбе з "расійскай прапагандай". 

joinfo.ua

joinfo.ua

Закон аб унясенні паправак у Кодэкс аб тэлебачанні і радыё быў у тэрміновым парадку прыняты парламентам адразу ў двух чытаннях 7 снежня 2017 года. Ён прадугледжвае забарону на рэтрансляцыю ў Малдове інфармацыйных, інфармацыйна-аналітычных, палітычных і ваенных перадач з краін, якія не ратыфікавалі Еўрапейскую канвенцыю аб трансгранічным тэлебачанні. Пад дзеянне закона падпадаюць праграмы расійскіх тэлевізійных каналаў, якія рэтранслююцца ў Малдове, паведамляе dw.com.
Прэзідэнт Ігар Дадон катэгарычна адмовіўся прамульгіраваць гэты закон, які ён расцаніў як "антыдэмакратычны". Дадон вярнуў дакумент у парламент 21 снежня, але дэпутаты парламенцкай большасці 22 снежня паўторна прынялі яго ў той жа рэдакцыі, без уліку меркавання прэзідэнта. Дадон зноў адхіліў закон, хоць па законе быў павінен прамульгіраваць яго пасля паўторнага прадстаўлення. У выніку Канстытуцыйны суд Малдовы адхіліў Дадона ад пасады і перадаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы старшыні парламента Канду.
Папраўкі ўступяць у сілу пасля публікацыі.