Беларусы Гамбурга правялі акцыю салідарнасці ў цэнтры горада (фотарэпартаж)
Святло супраць цемры.
Беларусы Гамбурга традыцыйна сабраліся на акцыю салідарнасці ў цэнтры горада. Шмат ўдзельнікаў былі ў белай вопратцы, сімвалізуючы супрацьстаянне святла — беларусаў, і цемры — рэжыма Лукашэнкі. Удзельнікі трымалі ў руках партрэты палітвязняў і плакаты з лозунгамі салідарнасці з суайчыннікамі.