Беларуская дзюдаістка за дзве хвіліны здабыла тутул чэмпіёнкі Еўропы

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая ў вагавой катэгорыі звыш 78 кг заваявала золата чэмпіянату Эўропы, які праходзіць у Варшаве.

f115786c_2dc0_4625_af15_b93da12ad573_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg

У фінальным паядынку яна перамагла Святлану Яромку з Украіны. Схватка працягвалася крыху больш за дзве хвіліны і завяршылася атрыманнем беларускай ацэнкі «іпон» (чыстая перамога), паведамляе БелаПан.
Бронзавыя ўзнагароды ў гэтай вазе дасталіся немцы Каралін Вайс і Ларысе Чэрыч з Босьніі і Герцагавіны.
Гэта другі буйны посьпех Слуцкай за кароткі час. У пачатку красавіка беларуска выйграла прэстыжны турнір Гран-пры Тбілісі.
Паводле svaboda.org