Барак Абама прыляцеў у Талін
Самалёт прэзідэнта ЗША Барака Абамы прызямліўся ў сталіцы Эстоніі ў сераду ў 6:20.
Тартуская шаша і раён крамы Stockmann — пад асабліва пільнай увагай паліцыі, паведамляе Delfi.ee.
Прэзідэнта ЗША сустракалі шматлікія журналісты і шмат служачых розных ведамстваў. Абама выйшаў з самалёта прыкладна праз 10 хвілін пасля прызямлення, сеў у свой браніраваны лімузін і
з'ехаў.
Раніцай 3 верасня прэзідэнт ЗША пачне з сустрэчы з прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Хендрыкам Ільвесам, за ёй будзе сумесная прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў дзвюх краін. Барак Абама падчас візіту ў
Эстонію таксама выступіць з адкрытай прамовай у канцэртнай зале Nordea пасля абеду.
Раней таксама паведамлялася, што прэзідэнт ЗША у Таліне сустрэнецца з прэзідэнтамі Латвіі і Літвы.