Данія накіруе вайскоўцаў у краіны Балтыі і Польшчу

Данія накіруе ў краіны Балтыі і Польшчу 250–300 сваіх вайскоўцаў. Аб гэтым заявіла прэм'ер-міністр краіны Хеле Торнінг-Шміт у Уэльсе, паведамляе "ЕвроПравда" са спасылкай на Denmaks Radio.



file53605281_133a7e18.jpg

Вайскоўцы, па словах Хеле Торнінг-Шміт, будуць знаходзіцца ў Эстоніі, Латвіі, Літве і Польшчы на ратацыйнай аснове на працягу максімум 90 дзён і прымуць удзел у вучэннях.
 

"Мы пашлем выразны сігнал краінам-сябрам NАТО, якія адчуваюць сябе уразлівымі. Яны павінны ведаць, што могуць разлічваць на салідарнасць ад астатняй часткі NАТО", — заявіла прэм'ер.
 

Данія таксама мае намер далучыцца да сістэмы супрацьракетнай абароны NАТО.