Балівія. Эва Маралес збіраецца на трэці тэрмін
8 ліпеня самалёту прэзідэнта Балівіі забаранілі пралятаць над тэрыторыяй Іспаніі і Францыі. Матывам для падобнага рашэння была версія пра тое, што Эва ляціць не адзін, а ў кампаніі з Эдвардам Сноўдэнам.
Эва Маралес
Гэты інцыдэнт стаў прычынай жорсткіх дыпламатычных нот Ла-Паса на адрас Мадрыда і Парыжа. У дадатак ён выклікаў у краіне хвалю салідарнасці з «пакрыўджаным лідарам».
Балівійцы, нягледзячы на сімпатыі, згодныя з тым, што так ставіцца да дэмакратычна абранага кіраўніка нельга. У шматлікіх гарадах Балівіі прайшлі дэманстрацыі, на якіх рашуча асудзілі «пеонаў імперыялізму» (так афіцыйная прэса называе іспанскія ўлады).
Апазіцыя прызнаецца, што ў такой атмасферы ўлады могуць абвінаваціць яе лідараў у сувязі з замежнымі цэнтрамі і кінуць за краты, прычым пад радасныя крыкі грамадзян. Аднак самае цікавае ў гэтым тое, што інцыдэнт з самалётам даў шансы Маралесу на чарговае пераабранне. Напярэдадні апісанай гісторыі яго рэйтынг складаў каля 35 працэнтаў, і апазіцыя пры ўмове выстаўлення адзінага кандыдата мела шансы на перамогу. Аднак у кантэксце апошніх падзей у асяроддзі антымаралістаў узнікла фракцыя, якая лічыць, што цяпер крытыкаваць прэзідэнта неэтычна.
Нагадаем, што выбары прэзідэнта Балівіі адбудуцца ў наступным годзе. Маралес будзе балатавацца на вышэйшую ў краіне пасаду ў трэці раз.