Апазіцыя выйграла парламенцкія выбары ў Чэхіі
У Чэхіі завяршыліся парламенцкія выбары. Па выніках падліку галасоў, апазіцыйная кааліцыя «Разам» абышла рух «АНО», які ўзначальвае прэм'ер-міністр краіны Андрэй Бабіш. Розніца паміж партыямі была мінімальнай.
«Разам» атрымала 27,79% галасоў, а «АНО» — 27,12%.
Трэцяй стала кааліцыя, якая аб'ядноўвае Пірацкую партыю і партыю «Старасты і
незалежныя». Яна набрала 15,62%. Чацвёртай сілай у парламенце стала «Свабода і прамая дэмакратыя» з 9,56% галасоў. Астатнія партыі не
прайшлі пяціпрацэнтны бар'ер.
Яўка на выбарах склала 65,43%.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнай выбарчай камісіі, мандаты ў
выніку падзяліліся наступным чынам:
«АНО» — 72, «Разам» — 71, «Піраты і старасты» — 37, «СПД» — 20.
Такім чынам апазіцыйныя партыі атрымліваюць 109 мандатаў. «Разам» і Пірацкая партыя могуць сфармаваць новы ўрад.
Паводле reform.by.