Амаль 140 дэманстрантаў загінулі падчас пратэстаў у М'янме

Колькасць забітых дэманстрантаў пасля захопу вайскоўцамі ўлады ў М'янме узрасла да 138 чалавек, паведамляе агенцтва «Associated Press» са спасылкай на прадстаўніка генеральнага сакратара ААН Стэфана Дзюжарыка.

1596458270_0_84_3070_1811_1920x0_80_0_0_c508db287fef9a02c43f16bab71b618d.jpg

У ходзе акцый у нядзелю на працягу дня загінулі 38 чалавек, днём раней, у суботу, загінулі 18 чалавек. Сярод іх былі жанчыны і дзеці. Пасля гэтага ўлады М'янмы ўвялі ваеннае становішча ў двух раёнах сталіцы — Хлангтхайе і Швепйіта.
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш асудзіў гвалт супраць мірных дэманстрантаў і заклікаў міжнародную супольнасць «аб'яднацца ў салідарнасці з народам М'янмы і яго дэмакратычнымі памкненнямі».
Ваенны пераварот у М'янме адбыўся 1 лютага. Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Мін Аунг Хлайну засяродзіў у сваіх руках заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады. Выконваючым абавязкі прэзідэнта быў прызначаны віцэ-прэзідэнт Мьінт Шве.
interfax.by