35 загінулых: У Кітаі машына заехала ў натоўп людзей, якія займаліся спортам на стадыёне

Невялікі пазадарожнік заехаў у натоўп людзей, якія займаліся спортам на стадыёне ў кітайскім Чжухаі. Як мінімум 35 чалавек загінулі, 43 — пацярпелі. Кіроўца, паводле папярэдніх звестак, быў незадаволены вынікамі падзелу маёмасці пры разводзе. Цяпер ён знаходзіцца ў коме. 

Онлайн-відэа, геалакаванае CNN, дэманструе наступствы масавага наезду ў Чжухае, Кітай, 11 лістапада 2024 года

Онлайн-відэа, геалакаванае CNN, дэманструе наступствы масавага наезду ў Чжухае, Кітай, 11 лістапада 2024 года

Не менш за 35 чалавек загінулі і 43 пацярпелі, калі машына заехала ў натоўп людзей на стадыёне ў кітайскім горадзе Чжухай, паведамляюць мясцовыя ўлады. Гэта адбылося ўвечары ў панядзелак, 11 лістапада. Цяпер з кітайскіх сацсетак выдалілі большую частку відэазапісаў здарэння.

У спартыўным цэнтры Чжухайёсцьадкрытая дарожкаі поле, і мясцовыяжыхарычаста наведваюцьяго для штодзённыхтрэніровак. Пасля інцыдэнту цэнтрабвясціў, што будзе пакуль зачынены.

Паводле папярэдніх звестак, 62-гадовы кіроўца па прозвішчы Фан праехаў на невялікім пазадарожніку праз загароду і заехаў на тэрыторыю спартыўнага цэнтра, дзе збіў мноства людзей. Ён паспрабаваў збегчы з месца здарэння, але быў затрыманы.

«Калі паліцыянты знайшлі Фана, ён быў у аўтамабілі і наносіў сабе раненні нажом. Паліцэйскія неадкладна спынілі яго і адправілі ў бальніцу. З-за сур'ёзных пашкоджанняў шыі Фан зараз не знаходзіцца ў свядомасці. Яму ўсё яшчэ аказваюць тэрміновую дапамогу, і дапытаць яго нельга», — цытуе CNN заяву паліцыі.

Паліцыя мяркуе, што падставай для інцыдэнту магла паслужыць незадаволенасць Фана тым, як была падзеленая маёмасць у выніку яго разводу.

З кітайскіх сацсетак выдалілі большую частку відэазапісаў здарэння. Аднак на матэрыялах, усё яшчэ даступных онлайн, можна ўбачыць мноства людзей, якія ляжаць на зямлі, якім парамедыкі і мінакі аказваюць першую дапамогу.

Відавочца па прозвішчы Чэн распавёў кітайскаму выданню Caixin, што калі адбыўся інцыдэнт, як мінімум шэсць груп сабраліся на стадыёне на рэгулярныя прагулкі. Яны выкарыстоўваюць спецыяльна прызначаныя для хады дарожкі па перыметры стадыёна.

Група, у якой быў і сам Чэн, толькі скончыла трэці круг, калі раптам у іх бок на вялікай хуткасці панеслася машына, што «збівала з ног мноства людзей».

«Аўтамабіль ездзіў па ўсім стадыёне, і пацярпелі людзі на розных участках бегавой дарожкі — на ўсходзе, поўдні, захадзе і поўначы», — распавёў іншы сведка.

Па дадзеных Caixin, сярод пацярпелых — шмат пажылых людзей, падлеткаў і дзяцей.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні найбуйнейшага кітайскага авіяшоу, якое праходзіць у Чжухае з 12 па 17 лістапада ўсяго ў 40 кіламетрах ад спартыўнага цэнтра. З-за мерапрыемства ў горадзе павышаны меры бяспекі.

Незразумела, ці звязаны інцыдэнт з авіяшоу. На мерапрыемстве Кітай паказвае свае найноўшыя ваенныя самалёты і дроны, і чакаецца, што сакратар Савета бяспекі РФ, былы міністр абароны Сяргей Шайгу наведае Чжухай.

Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін выказаў глыбокую занепакоенасць інцыдэнтам, даручыў уладам прыкласці ўсе намаганні для аказання дапамогі пацярпелым і заклікаў сурова пакараць вінаватага.

Урад накіраваў працоўную групу, каб дапамагчы разабрацца з наступствамі інцыдэнту.

Расследаванне справы, як і дапамога пацярпелым, працягваецца.

У апошнія месяцы ў Кітаі адбылося некалькі жорсткіх нападаў. Так, у верасні мужчына зладзіў разню ў супермаркеце ў Шанхаі: тры чалавекі загінулі, некалькі пацярпелі. У тым жа месяцы 10-гадовы японскі школьнік загінуў праз дзень пасля таго, як яго паранілі нажом побач са школай у Паўднёвым Кітаі.