Усяго два медалі выйгралі на Алімпіядзе беларускія спартсмены

Гульні ў Пекіне фінішуюць ужо заўтра.

volga.jpg

Толькі два медалі здабылі беларускія атлеты на Алімпіядзе ў Пекіне. Срэбраная ўзнагарода на рахунку фрыстайлісткі Ганны Гуськовай і біятланіста Антона Смольскага.

Гэта адзін з самых няўдалых выступаў Беларусі на зімовых Гульнях. Горай было толькі тройчы ў гісторыі — у Нагана-1998, Солт-Лэйк-Сіці-2002 і Турыне-2006.