Футбалісты запісалі відэа з асуджэннем гвалту з боку сілавікоў
93 беларускія футбалісты запісалі відэа з асуджэннем гвалту з боку сілавікоў.
Гульцы нацыянальнай і моладзевай зборных, вышэйшай і першай лігаў, замежных чэмпіянатаў асудзілі гвалт у Беларусі.
Футбалісты заявілі, што не могуць маўчаць пасля таго, як бачылі, што адбылося.
— Мы выказваем спачуванні родным тых, хто быў забіты, хочам выказаць словы падтрымкі ўсім тым, хто пацярпеў, быў абражаны, жорстка збіты і скалечаны.
І заклікаем: спыніце гвалт! — гаворыцца ў відэазвароце.
Сярод 93 футбалістаў такія гульцы, як Дзмітрый Бага, Максім Бардачоў, Станіслаў Драгун, Віталь Трубіла, Андрэй Хачатуран.
Паводле «Салідарнасці»