Беларускаму футбалісту, які падтрымлівае Украіну, забаранілі гуляць у Латвіі. Але ён уладкаваўся ў Літве
Беларускі паўабаронца Юрый Кендыш вярнуўся ў віленскі «Жальгірыс», за які выступаў восем гадоў таму. Да гэтага ён паспяхова гуляў у Латвіі за клуб «Рыга», аднак тамтэйшая федэрацыя футбола адмовілася працягнуць яму дазвол на працу ў краіне.
Як піша тэлегкам-канал Bysport, Кендыш, які
расстаўся з «Рыгай» гэтай вясной, ужо даўно ў Вільні. Мяркуючы па
ўсім, аб пераходзе доўга не абвяшчалі, паколькі «Жальгірысу» прыйшлося
атрымаць дазвол некалькіх міністэрстваў і Літоўскай федэрацыі футбола.
Праз агрэсію ва Украіне літоўскім клубам забаронена рэгістраваць легіянераў з Беларусі і Расіі.
Але для Кендыша зрабілі выключэнне, і цяпер ён можа аднавіць выступы за «Жальгірыс».
У Беларусі Юрый гуляць не можа, бо яго прозвішча ўнесенае ў чорныя спісы. У дадатак увогуле прыязджаць на радзіму яму, бадай, небяспечна. Справа ў тым, што год таму Кендыш падтрымаў Украіну ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі, а таксама паўдзельнічаў у зборы сродкаў для УСУ.
Летась у траўні некалькі футбалістаў «Рыгі» — украінцы Філіпаў, Юрчанка, Вакулка і беларус Юрый Кендыш — разам набылі аўтамабіль Nissan X-Trail для патрэб Узброеных сілаў Украіны.
Прычым машына не паехала ва Украіну пустой. Латвійскія валанцёры напакавалі яе гуманітаркай.
На пачатку вайны Кендыш таксама выказваўся ў падтрымку Украіны: «Мяне захапляе імкненне ўкраінцаў захаваць незалежнасць сваёй краіны, сваю
недатыкальнасць, сваю гісторыю. Людзі згуртаваліся, каб абараніць радзіму! Гэта
проста фантастычна».
Пры гэтым, як распавядала «Тр*буна», Кендыш быў гатовы да магчымага рашэння федэрацыі
футбола Латвіі аб скасаванні кантрактаў з беларускімі футбалістамі: «Калі
краіна ўдзельнічае ў вайне, усе павінны несці за гэта адказнасць».
Адзначым, што ў 2020 годзе, выступаючы за салігорскі «Шахцёр», Юрый Кендыш падтрымліваў беларускіх пратэстоўцаў.
У верасні 2020-га ён прысвяціў гол у матчы з «Віцебскам»
затрыманаму дырэктару кампаніі PandaDoc Дзмітрыю Рабцэвічу.
, — заявіў
тады Кендыш.
На радзіме 32-гадовы Юрый Кендыш гуляў за мінскі «Партызан», жодзінскае «Тарпеда», мазырскую «Славию», салігорскі «Шахцёр», брэсцкае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. Таксама ён выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.