Зялёныя просяць кіраўніцтва Беларусі палітычнага прытулку для Эдварда Сноўдэна

Беларуская Партыя Зялёных звяртаецца да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь з заклікам надаць палітычны прытулак Эдварду Сноўдэну.



en_01085661_1085.jpg

Эдвард Сноўдэн

У адкрытым лісце да кіраўніцтву Рэспублікі Беларусь Партыя Зялёных піша:

Ад імя Беларускай Партыі Зялёных мы заклікаем кіраўніка дзяржавы аператыўна разгледзець пытанне аб тым, каб надаць  палітычны прытулак былому супрацоўніку ЦРУ Эдварду Сноўдэну, які ў цяперашні час хаваецца ад пераследу ўладаў ЗША.

Усім вядомыя матывы гэтага пераследу. Эдвард Сноўдэн расказаў пра метады працы амерыканскіх спецслужбаў. Іх агенты на працягу 10 гадоў адсочваюць перапіску сваіх суайчыннікаў і многіх грамадзян свету.

Гэта крок сведчыць аб асабістых маральных якасцях Эдварда Сноўдэна, які па сутнасці выконвае свой грамадзянскі абавязак, патрабуючы ад уладаў паважаць канстытуцыйныя правы. Каб выкрыць тэхніку шпіянажу, Сноўдэн ахвяраваў добрай працай ($ 200.000 у год), сваім домам, сям’ёй, падставіў пад рызыку сваю будучыню і сваю свабоду.

На наш погляд, прадастаўленне Сноўдэну палітычнага прытулку ў Беларусі будзе шчырым актам падтрымкі прыстойнага і сумленнага чалавека, сведчаннем таго, што міжнародная палітыка Беларусі будуецца на этычных прынцыпах. Гэта рашэнне таксама будзе садзейнічаць умацаванню аўтарытэту Беларусі сярод усіх прагрэсіўных людзей на планеце.

Мы таксама нагадваем, што беларускі ўрад, згодна з палажэнням канстытуцыі, гарантуе абарону прыватнай прасторы сваіх грамадзян у тым ліку ад умяшання звонку. Відавочна, што прысутнасць у нашай краіне такога выдатнага спецыяліста ў гэтай галіне, як Эдвард Сноўдэн, дапаможа распрацаваць механізм абароны супраць пранікнення замежных разведак ў прыватнае жыццё беларусаў.

Беларуская Партыя Зялёных