Заўтра УНС прапануе прызнаць сябе «вышэйшай формай народнага прадстаўніцтва»?

У інтэрнэце з'явіўся дакумент, які магчыма прымуць заўтра па выніках ВНС. «Будзьма» высвятляла, што ў ім.

000022_59b51742f6dc8a9d43258679002bf6b0_568075.jpg


Усебеларускі народны сход, пасяджэнне якога праходзіць у Мінску, прапануе стварыць «канстытуцыйную камісію» для распрацоўкі змяненняў у Асноўны закон краіны. Пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі сходу, з якой азнаёміўся карэспандэнт РБК — піша The Village.
У дакуменце гаворыцца пра тое, што прапановы па змене Канстытуцыі павінны быць распрацаваны ў гэтым годзе.
Сярод прапановаў «пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж дзяржаўнымі органамі, узмацненне ролі палітычных партый, падтрымка стваральных ініцыятыў грамадзянскай супольнасці, распрацоўка праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва і зацвярджэнне традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцяў і установак белоаруского народа».
Яшчэ адна прапанова — прызнаць сам Усебеларускі народны сход вышэйшай формай народнага прадстаўніцтва і заканадаўча замацаваць яго асобы прававы статус.

c68053495b62145b0d967f0bb531fa7b.jpg


f44d141f0066a140cb52fc69d80b4c2c.jpg



6950a84d882958b0f6ae1f2d3f07b708.jpg