У Мінску сёння пройдзе другая сесія кангрэса за незалежнасць Беларусі
На парадку дня — палітычныя пытанні, у тым ліку наступныя прэзідэнцкія выбары.
Плануецца, што ўдзельнікі кангрэса прымуць заяву аб неабходнасці ўнясення паправак ў выбарчае заканадаўства.
Першая сесія кангрэса за незалежнасць Беларусі прайшла 21 снежня 2014 года. У ім узялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў ТБМ, Рады беларускай інтэлігенцыі, Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і некаторых іншых арганізацый. На снежаньскім кангрэсе быў прыняты маніфест ў падтрымку незалежнасці. У ім, у прыватнасці, падкрэсліваецца, што дамова аб стварэнні Еўразійскай эканамічнай саюза нясе новую пагрозу незалежнасці Беларусі, так як шэраг яго палажэнняў супярэчаць агульнапрызнаным нормам міжнароднага права, Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Тады ж было заяўлена, што кангрэс будзе працаваць у выглядзе пастаяннай грамадска-палітычнай пляцоўкі, яго паседжанні будуць праходзіць чатыры разы на год для абмеркавання найбольш актуальных праблем беларускага грамадства.
Кангрэс за незалежнасць Беларусі, як адзначаюць яго арганізатары, праводзіцца, перш за ўсё, для "кансалідацыі ўсіх патрыятычных сіл". Так, яшчэ ў мінулым годзе, на стадыі яго падрыхтоўкі, першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім заяўляла: патрыётам Беларусі трэба зразумець, што "ўсе мы знаходзімся ў адной краіне і самі павінны разбірацца з праблемамі". "У чарговы раз нам трэба засведчыць, што беларусы хочуць жыць у сваёй незалежнай дзяржаве", — падкрэсліла Анісім, якая ўжо абвясціла аб сваім намеры балатавацца ў прэзідэнты на маючых адбыцца выбарах.
Грамадска-палітычны форум арганізаваны грамадскім аб'яднаннем "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) і Радай беларускай інтэлігенцыі.