У Мінску «павесілі» АМАПаўца. Відэа акцыі анархістаў
Чым горш справы ў грамадстве, тым больш у ім забарАнархісты зладзілі перформанс, падчас якога «павесілі» пудзіла АМАПаўца. Чым больш забаронаў — тым менш камфорту.
Відэа перформансу з’явілася 28 красавіка на Youtube-канале суполкі анархістаў «Рэвалюцыйнае дзеянне». На ім бачна, як ноччу над адной з менскіх аўтадарог (на наземным пешаходным пераходзе) вывешваюць банер са словамі «Каждому менту по петле!», а таксама пудзіла АМАПаўца.
Відэа суправаджае тэкст, у якім нагадваецца пра рэпрэсіі ўладаў ды прыдушэнне пратэстаў у краіне, асабліва акцыя 25 сакавіка. Між іншым анархісты пішуць:
«Адразу пасля падзеяў 25 чысла анархістамі быў створаны сайт «Банда Лукі», на якім публікуюцца ўсе, хто быў датычны да злачыннага рэжыму. Суддзі, мянты, чыноўнікі — усе сабакі сістэмы адкажуць за свае дзеянні.
Арышты, ператрусы, затрыманні працягваюцца да гэтага часу. Рэжым спрабуе пераследаваць кожнага, хто не можа цярпець несправядлівасць і рабства, але з кожным днём пратэст толькі нарастае і перамены набліжаюцца.
Мы, анархісты, не можам забыць і дараваць сабакам рэжыму ўсе іх дзеянні, якія яны здзейснілі над простымі людзьмі, нязгоднымі з бязмежжам, і актывістамі анархічнага руху ў прыватнасці».
Напрыканцы анархісты сцвярджаюць, што ўслед за вывешаным макетам АМАПаўца могуць быць здзейсненыя больш радыкальныя дзеянні ў дачыненні да кожнага, хто «тварыў бязмежжа».
Паводле Белсат