У Курапатах адбудзецца бардаўскі канцэрт

Арганізатары абароны Курапатаў збіраюцца правесці мерапрыемства ў нядзелю.

kurapaty_001.jpg


Як паведамляе сайт БХД, у нядзелю, 10 чэрвеня ў рамках кампаніі ў абарону Курапатаў ля рэстарацыі "Паедзем паядзім" адбудзецца бардаўскі канцэрт. Пачатак - 16.00. Арганізатары заклікаюць далучацца да канцэрту ўсіх неабыякавых да лёсу некропаля.
Нагадаем, рэстарацыя "Паедзем паядзім" нядаўна адкрылася ў 50 метрах ад ахоўнай зоны Курапатаў. Актывісты пікетуюць яе штодзень, вывешваюць на плоце плакаты і расцяжкі, блакуюць машыны з прадуктамі. Сёмага чэрвеня адбыліся сутычкі пратэстоўцаў з супрацоўнікамі рэстарана, а ўчора быў затрыманы актывіст, які напісаў на плоце "Кабак НКВД зачынены".