У Курапатах затрымалі актывіста, які напісаў на плоце рэстарану «Кабак НКВД закрыт»
Побач з рэстаранам «Паедзем, паядзім» у Курапатах затрыманы малады актывіст Дзяніс Урбановіч, паведамляе «Радыё Свабода».

Хлопца вінавацяць у «нанясенні на агароджу надпісу «Кабак НКВД закрыт».

На Дзяніса Урбановіча ўказалі міліцыянтам у цывільным ахоўнікі забаўляльнай установы. У пакунку ў Дзяніса міліцыянты знайшлі балончык з фарбай.

Хлопца павезлі ў райаддзел міліцыі.