«Сволач!»: цёця Сафіі Сапега пра Пратасевіча
Сваячка Сафіі Сапега Геля Дудзіч пракаментавала памілаванне Рамана Пратасевіча і сітуацыю вакол пляменніцы.
«Наша дзяўчынка за ўсё адна цягне. А гэты казёл (Раман Пратасевіч) — няма іншых слоў». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Mash»
— сказала Дудзіч.
Паводле яе слоў, ні яна, ні маці былой дзяўчыны Пратасевіча толкам нічога не ведаюць аб справе. Папярэдне, 24 траўня павінен адбыцца суд, на якім вызначаць, ці перавядуць Сафію адбываць пакаранне ў Расіі.
Нагадаем, Сафію Сапега затрымалі 23 мая 2021 года разам з былым галоўным рэдактарам тэлеграм-канала «NEXTA» Раманам Пратасевічам у мінскім аэрапорце пасля таго, як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі «Ryanair», што ляцеў з Афін у Вільню. Пара вярталася з адпачынку. Дзяўчыну абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», у якім публікуюцца асабістыя даныя сілавікоў.
Дзяўчыну прыгаварылі да шасці гадоў калоніі агульнага рэжыму. У памілаванні ёй адмовілі. У красавіку 2023 года стала вядома аб тым, што Сафію Сапега, магчыма, адправяць даседжваць тэрмін у Расію. У цяперашні час матэрыялы па ёй паступілі ў Прэсненскі суд Масквы. Ён павінен устанавіць тэрмін, які палітзняволеная павінна будзе адбыць ужо ў роднай краіне. Пасля гэтага яе перавод з Беларусі стане тэхнічна магчымы.
Раман Пратасевіч у маі 2022 года расказаў, што расстаўся з Сафяй Сапега і ўжо паспеў ажаніцца. Паводле яго слоў, стасункі з дзяўчынай былі ў крызісе яшчэ перад паездкай у Грэцыю, якая стала «апошняй спробай захаваць адносіны», а ў момант падарожжа яны прынялі рашэнне разысціся пасля вяртання ў Вільню. Ён заявіў, што пад хатнім арыштам адносіны яшчэ больш ускладніліся, і маладых людзей рассялілі з-за шматлікіх канфліктаў. З тых часоў, па словах блогера, яны з Соф'яй не размаўляюць. Таксама падкрэсліў, што ён не лічыць, каб Сапега сутыкнулася з праблемамі з сілавікамі праз тое, што была яго дзяўчынай.
3 траўня ў Мінскім абласным судзе абвясцілі прысуд па «справе NEXTA». Суд прызнаў фігурантаў вінаватымі па ўсіх артыкулах абвінавачання. Раману Пратасевічу прызначылі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Сцяпану Пуцілу — 20 гадоў, Яну Рудзіку — 19 гадоў.
Сёння, 22 траўня, стала вядома, што Лукашэнка памілаваў Рамана Пратасевіча.