«Reuters»: Еўрасаюз забароніць сваім авіякампаніям палёты над Беларуссю
Пра гэта паведамляе агенцтва «Reuters» са спасылкай на трох дыпламатаў.
Рашэнне ўключае ў сябе забарону беларускім авіякампаніям на палёты над тэрыторыяй ЕС і пасадку ў аэрапортах Еўрасаюза, а таксама забарону авіякампаніям ЕС лётаць над Беларуссю.
Рашэнне ўступіць у сілу 5 чэрвеня.
Паводле gazetaby.media.